Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, перадае БЕЛТА.

«Не хачу сказаць, што выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў. Але настаў час скарбонку развязаць, укласці ў бізнэс тыя запасы, якія ёсць. Падтрымаем тых, хто хоча, каб яго падтрымалі, і, па-другое, тых, хто ўкладзецца сам. Трэба варушыцца ўсім», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў бізнэсу, калі такая падтрымка будзе неабходная.

«Наша справа працаваць. Пройдзе трохі часу, і людзі ацэняць і зразумеюць, хто чаго варты. Мы ніякі бізнэс не закрывалі», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0