03.04.2020 / 14:37

Арцыбіскуп Кандрусевіч просіць вернікаў заставацца дома 12

Фота Надзеі Бужан

3 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса ўстрымацца ад наведвання касцёлаў і ўдзельнічаць у святочных набажэнствах з дапамогай трансляцый, паведамляе catholic.by.

У спецыяльным Паведамленні, скіраваным духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, іерарх літаральна піша наступнае:

«Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспенсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі».

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату дзякуе за разуменне і адначасова заклікае не паддавацца паніцы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі нагадвае пра неабходнасць асабістай малітвы і магчымасць духоўнага ўдзелу ў цэлебрацыях з дапамогаю трансляцый па тэлебачанні, на партале Catholic.by і іншых рэсурсах.

«Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавіруса складанасці як у асабістым і грамадскім жыцці, так і ў рэлігійнай практыцы, усіх вернікаў даручаю апецы Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, і святога Роха, заступніка ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляю»,— завяршае сваё Паведамленне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Нагадаем, што ў нядзелю ў католікаў Вербная, а ў 12 красавіка — Вялікдзень

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

26
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
03.04.2020 / 16:49
Одни верят что Бог есть. Другие что нету. И тет и те верующие.
87
шлёма / Адказаць
03.04.2020 / 16:57
А после эпидемии зачем тогда ходить в храм? Послушать священника, а зачем? Что это дает? Человек шел в храм с верой, что Бог поможет. А сейчас выходит Бог бессилен перед короновирусом.
47
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
03.04.2020 / 16:57
Кто то с иконой летал. Кто то нет. Остановилось?!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру