«Белфармацыя» ў паскораным парадку закупляе прэпараты, якія могуць спатрэбіцца для лячэння інфікаваных каранавірусам. Адпаведны ліст быў разасланы пастаўшчыкам фармацэўтычных прэпаратаў. 

Супрацьвірусны прэпарат асельтамівір паўсюдна прадаецца ў аптэках пад таварнымі назвамі «Таміфлю» і «Флустоп». Астатнія прэпараты, імаверна, паступяць у медустановы, абыходзячы працэс рэгістрацыі — заканадаўства дазваляе так рабіць падчас эпідэміі.

Што з сябе ўяўляюць астатнія прэпараты?

Лапінавір + рытанавір — камбінаваныя супрацьвірусныя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні ВІЧ-інфікаваных.

Гідраксіхларахін — імунадэпрэсант, выкарыстоўваецца пры лячэнні малярыі (і яго адчувальных штамаў), а таксама ваўчанкі і астмы. Наконт яго эфектыўнасці для COVID-19 вядуцца спрэчкі, але многія краіны, у тым ліку Кітай і ЗША, эксперыментуюць і з ім, асабліва ў цяжкіх выпадках.

Максіфлаксацын — антыбіётык, выкарыстоўваецца для лячэння пнеўманіі і бранхітаў.

Фавіпіравір — найноўшы супрацьвірусны прэпарат, распрацаваны ў Японіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?