У бальніцы Шумілінскага раёна знаходзіцца хворы на COVID-19, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзень 3 красавіка з'явілася інфармацыя пра магчымы выпадак каранавіруса ў гарадскім пасёлку Шуміліна. Каранавірус выявілі ў мужчыны з райцэнтра. Ягоная жонка трапіла пад каранцін, а памяшканне ўстановы, у якой яна працуе, дэзынфікавалі спецыялісты.

«На гэты момант чалавек знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, — паведамілі «Свабодзе» ў Шумілінскім райвыканкаме. — Выпадак захворвання (на COVID-19) ёсць. Пакуль, дзякуй Богу, усё добра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?