03.04.2020 / 17:55

Расійскія дактары лечаць хворых на каранавірус крывёю пацыентаў, што выздаравелі

Расійскія лекары ратуюць хворых на каранавірус з дапамогай крыві пацыентаў, што выздаравелі, паведамляе Telegram-канал Baza.

Паводле канала, аддзяленне трансфузіялогіі НДІ Скліфасоўскага і цэнтр імя Гаўрылава пачалі забіраць кроў у людзей, што вылечыліся ад каранавіруса. З гэтай крыві вылучаюць плазму з антыцеламі, а затым уводзяць яе хворым.

Адзначаецца, што працэдура простая і бяспечная — у аднаго донара забіраюць 650 мл плазмы. Кроў разганяюць на цэнтрыфузе, пасля чаго эрытрацыты вяртаюць у арганізм донара, а замест выдзеленай плазмы заліваюць фізраствор. Саму плазму з дапамогай спецыяльнага абсталявання чысцяць ад магчымых іншых вірусаў.

Атрыманае рэчыва ўводзяць хворым пацыентам, якія знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці. Гэта павінна стабілізаваць іх стан і дапамагчы арганізму справіцца з хваробай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру