Грамадства2525

У Мінску ад каранавіруса памёр 60-гадовы інжынер аднаго з сакрэтных прадпрыемстваў. У яго не было хранічных захворванняў

Вечарам 3 красавіка, прыкладна а 17:30, у Мінску памёр 60-гадовы Сяргей Говар. Яго шпіталізавалі яшчэ 17 сакавіка. Пра гэта «НН» расказала дачка нябожчыка Ганна.

«12 сакавіка тата прыйшоў дадому з павышанай тэмпературай. Яму было кепска, было каля 38 градусаў. На наступны дзень ён не пайшоў на працу. 14 сакавіка выклікалі хуткую дапамогу, яны параілі збіваць тэмпературу парацэтамолам. Нейкі час тэмпература падала, а потым зноў паднялася. У трэцюю бальніцу тату забралі 17 сакавіка, выявілі прыкаранёвую пнеўманію.

Рабілі мазкі на каранавірус, але першы даў адмоўны вынік. Таму тата ляжаў у звычайнай пульманалогіі, мы яго наведвалі. У панядзелак, 23 сакавіка, яго павінны былі павезці на рэнтген, але ён не дайшоў, стала кепска, забралі ў рэанімацыю. Спачатку ён быў на кіслароднай падушцы, а потым перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх», — кажа Ганна.

Другі мазок на каранавірус даў нешта сярэдняе між каранавірусам і грыпам. І толькі трэці мазок паказаў станоўчы вынік, расказвае дачка. Вынікі гэтага мазка сталі вядомыя 27 сакавіка, а бралі яго за два дні да гэтага. Пасля гэтага шпіталізавалі і сваякоў Говара, у тым ліку ягоную дачку разам з хлопцам.

Таксама каранавірус быў выяўлены ў старэйшай сястры Сяргея Говара, Вольгі, яна цяпер у цяжкім стане.

«Тата разам з сястрой ездзілі толькі на рынак «Экспабел» 7 сакавіка. Куплялі падушку і коўдру ў падарунак сваёй маме. Яна жыве з намі, ёй 93 гады, вынік на каранавірус у яе быў адмоўны. Хіба што тады маглі дзесьці заразіцца. У таты не было хранічных захворванняў. На працы ён пастаянна праходзіў поўны медыцынскі агляд, здаваў аналізы, рабіў прышчэпкі», — расказвае Ганна.

Сяргей Говар працаваў інжынерам на адным з мінскіх сакрэтных прадпрыемстваў. Сам ён мінчук, вучыўся на фізфаку БДУ.

Дачка кажа, што на працу часам ездзіў не на машыне, а на метро. «Магчыма, і там мог падчапіць. Ён перахварэў у канцы студзеня, таму арганізм мог быць аслаблены. За мяжой ён даўно не быў». У сям’і была версія, што заразіцца ён мог і ў бальніцы, але тады незразумела, адкуль каранавірус у сястры.

Апошнія дні было ўжо зразумела, што Сяргей Говар у цяжкім стане. «Пару дзён таму адзін вельмі добры доктар з рэанімацыі сказаў, што ў таты стабільны пульс, вельмі добрая частата сэрцабіцця. І калі ён пратрымаецца яшчэ 3-5 дзён, то ёсць шанец, што выратуецца. Пра смерць мне паведаміў той самы доктар, ён шмат прасіў прабачэння, што не змаглі выратаваць. Раней гэты

доктар казаў, што цяпер іх на ўсю рэанімацыю засталося тры чалавекі, фактычна, яны жывуць там», — расказвае дачка памерлага.

Што тычыцца самой Ганны і яе хлопца, то наступны мазок на каранавірус у іх будуць браць 7 красавіка, а пасля вынікаў могуць выпісаць.

«Тату крэміруюць. Гэта наша сямейная традыцыя. Спадзяёмся, мы атрымаем урну з прахам, каб мець магчымасць усёй сям’ёй з ім развітацца», — кажа Ганна.

«Будзем глядзець, што менавіта запішуць у якасці прычыны смерці. У нас жа любяць прыгожа напісаць, нібыта гэта быў і не каранавірус. Я лічу, што тут важная публічнасць і адкрытасць. Інфармацыі ад нашых СМІ я давяраю больш, чым афіцыйнай», — заканчвае дзяўчына.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы6

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць