Больш за 100 тысяч рэспіратараў, замоўленых Беларуссю ў Расіі на фоне распаўсюджвання каранавіруса, «завіслі» на расійскіх складах. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк, перадае РИА Новости.

Ён паскардзіўся на тое, што пастаўкі не пачаліся, нават нягледзячы на праведзеную аплату. Андрасюк выказаў надзею, што першыя пяць тысяч рэспіратараў паступяць з Расіі ў хуткім часе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?