04.04.2020 / 08:51

«Гэта не для мяне». Трамп рэкамендаваў насіць маскі, але сам не будзе 1

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не носіць ахоўнай маскі падчас эпідэміі каранавіруса з-за таго, што гэта не адпавядае статусу кіраўніка Белага дома.

«Гэта проста рэкамендацыя. Я пачуваюся добра. Я проста не хачу гэтага рабіць. Ведаеце, сядзець у Авальным кабінеце за выдатным, вялікім сталом і насіць маску, вітаючы пры гэтым прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў, дыктатараў, каралёў, каралеў… Нават не ведаю, гэта не для мяне», — заявіў Трамп.

Трамп падкрэсліў, што амерыканскі цэнтр па барацьбе, кантролі і прафілактыцы захворванняў рэкамендуе грамадзянам закрываць твар тканінай. Аднак гэта толькі рэкамендацыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Той самы / Адказаць
04.04.2020 / 09:55
Годныя паводзіны кіраўніка дзяржавы. 

Ад Трампа не пачуеш, як ад аднаго вядомага нам самазванца, лапця, абразаў у адрас памерлых,  хворых і ўвогуле народа, якім ён кіруе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру