Учора «Наша Ніва» паведамляла, што ад каранавіруса ў Мінску памёр 60-гадовы інжынер аднаго са сталічных сакрэтных прадпрыемстваў. У яго не было хранічных захворванняў.

Пра смерць нам расказалі яго сваякі.

Сёння стала вядома, што каранавірус выявілі таксама ў сябра яго дачкі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Што датычыць смерці таты, то гэты чалавек піша: «Отдельное СПАСИБО хотим передать доктору, который общался с нами и давал надежду, вы очень хороший человек!!! Мы ценим ваш труд и труд всех ваших коллег, вам сил, терпения и здоровья!»

Дачка памерлага расказала, што вялікая колькасць дактароў заражаная каранавірусам і таму выбыла з працы. 

«Доктар казаў, што цяпер іх на ўсю рэанімацыю засталося тры чалавекі, фактычна, яны жывуць там», — расказала «Нашай Ніве» дачка памерлага.

Доктар, па словах дачкі, «шмат прасіў прабачэння, што не змаглі выратаваць».

Інжынер адчуў сябе кепска 12 сакавіка. 17-га яго забралі ў 3-ю бальніцу з пнеўманіяй. У інфекцыйную яго перавялі 27 сакавіка пасля пацвярджэння каранавіруса.

Ад 17-га да 27-га інжынер ляжаў у пульманалогіі — настолькі доўга адбывалася працэдура выяўлення і пацвярджэння віруса.

Каранавірус пацверджаны і ў сястры памерлага. Стан гэтай 68-гадовай жанчыны, па словах сваякоў, цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?