04.04.2020 / 10:29

Апублікаваная статыстыка тэстаў на каранавірус на душу насельніцтва. Беларусь 48-я з 207 8

Тэст на каранавірус бяруць з дапамогай доўгіх ватовых палачак. Фота t.me/karantin_minsk

У Беларусі, паводле апошняй інфармацыі, праведзена каля 32 000 тэстаў (дакладная лічба не называлася). 

Гэта 3386 на кожны мільён насельніцтва, што робіць нашу краіну 48-й з 207 у свеце па гэтым паказчыку.

Партал Worldometer апублікаваў звесткі пра колькасць тэстаў, праведзеных у розных краінах.

У Беларусі ў сакавіку тэсціравалі больш, чым у Брытаніі, Славаччыне і Польшчы (у апошняй — 1769 тэстаў на мільён, 60-я пазіцыя ў спісе), але менш, чым у Літве, Эстоніі, Латвіі, Германіі (у апошняй — 10962 тэсты на мільён, 18-я пазіцыя ў спісе). Колькасць праведзеных тэстаў на душу насельніцтва ў Расіі (44-я пазіцыя ў спісе) і Беларусі прыкладна аднолькавая.

У нашай краіне, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было праведзена ў 30 разоў больш тэстаў на душу насельніцтва, чым ва Украіне, але ў 6 разоў менш, чым у Нарвегіі.

Чытайце таксама: У Мінску ад каранавіруса памёр 60-гадовы інжынер аднаго з сакрэтных прадпрыемстваў. У яго не было хранічных захворванняў

Праблема ў Беларусі была з хуткасцю правядзення даследаванняў, у выніку чаго пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі зашмат часу праводзілі ў звычайных пульманалагічных аддзяленнях. Можна спадзявацца, што з адкрыццём новых лабараторый, пра што паведамлялася, аддзяляць людзей з COVID-19 ад іншых хворых будуць хутчэй.

Чытайце таксама: У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
любите родину мать вашу / Адказаць
04.04.2020 / 11:34
гэта - што Беларусь на 48-м месцы ў сьвеце і ніжэй яе - Аб'яднанае каралеўства, Польшча, Турэччына, Украіна і нават Японія, вельмі "грэе" і будзе "грэць і супаковаць душы і сэрцы сваякоў памерлых у выніку каранавірусу!
3
Баршчэўскі / Адказаць
04.04.2020 / 12:05
любите родину мать вашу,

ну, "шлёма" тут увесь час даказвае, што мы наогул найлепшыя ў сьвеце... 
5
Аляксандр comrade / Адказаць
04.04.2020 / 12:12
Сколько из них сделали дроздунам, а сколько остальным? 60 на 40 ?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру