04.04.2020 / 11:14

У Ваўкавыску руку дзіцяці заціснула ў канапе: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў 2

Ваўкавыскія ратавальнікі аказалі дапамогу васьмігадоваму хлопчыку, руку якога заціснула ў канапе.

Раніцай 3 красавіка ў ратавальную службу патэлефанаваў мужчына і распавёў, што руку яго сына заціснула ў канапе. Ратавальнікі адразу адправіліся да месца выкліку. Пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады яны расціснулі металічную канструкцыю каркаса крэсла-ложка і вызвалілі васьмігадовага хлопчыка.

Дзіця даставілі ў бальніцу. Яго агледзелі, наклалі на руку лангету і адпусцілі дадому.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Зiма / Адказаць
04.04.2020 / 15:42
Ну вось хоць штота новенькае.
0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
04.04.2020 / 17:25
Не ужели о чём то другом написали.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру