04.04.2020 / 11:31

Каранавірус у жанчыны, якая працуе ў Мінскай бальніцы хуткай дапамогі. Яе шпіталізавалі ў Салігорску, яе сям'ю ізалявалі ва Уздзе 3

Як паведамілі «Свабодзе» мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў Менскай бальніцы хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.

Фота: Надзея Бужан

Яе муж распавёў карэспандэнту «Радыё Свабода», што жонка цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Салігорску. Яго ж з дзецьмі і ўнукамі паклалі ва Уздзенскую раённую бальніцу. Жыла сям'я ў аграгарадку Возера Узденскага раёна.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на хуткай, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфекцыю».

Ва Уздзенскім райвыканкаме сітуацыю не пракаментавалі, накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Бел / Адказаць
04.04.2020 / 11:43
Усё новыя і новыя месцы на мапе каранавірусу...

Людзі заражаюцца, нават не ведаючы, ад каго яны маглі падхапіць гэты каранавірус.

Хіба гэта не кажа пра тое, што працэс некантралюемы???
3
Ёпрст / Адказаць
04.04.2020 / 13:12
У нас галоўны вірус жыве у Драздах!
5
0101 / Адказаць
04.04.2020 / 14:08
Бел,У Італіі за суткі толькі 221 новы выпадак захворванняю На 60 млн. насельніцтва. Можна кантраляваць. Калі захацець. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру