У Іспаніі лічба смерцяў пачала падаць — праз 17 дзён пасля ўвядзення строгага каранціну
У Іспаніі тэмпы распаўсюджвання каранавіруса пачалі прыкметна зніжацца. Памяншаецца статыстыка смерцяў і новых інфіцыраваных. Спад стаў рэкордным за апошнія дні.
За апошнія суткі ў Іспаніі ад каранавіруса памерлі 809 чалавек. Напярэдадні паведамлялася пра 932 ахвяры хваробы за дзень, а другога красавіка іх было 950. Усяго з пачатку эпідэміі ад каранавіруса ў Іспаніі памерлі 11744 чалавекі.
Усяго змагаюцца з хваробай зараз 124 736 іспанцаў.
Каментары