04.04.2020 / 16:34

Марзалюк: Чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца як вірус і патрабуюць жорсткай рэакцыі 66

Чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца як вірус і патрабуюць жорсткай рэакцыі. Такое меркаванне карэспандэнту БелТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Парламентарый лічыць, што людзі, якія свядома распаўсюджваюць у сацсетках фэйкі пра сітуацыю з каранавірусам, павінны несці за гэта адказнасць.

«Самае агіднае, што яны капіталізуюць людскі страх, банальна зарабляюць на ім грошы. Чуткі распаўсюджваюцца як вірус і параджаюць паніку. Процістаяць гэтаму павінны сістэмная работа Міністэрства аховы здароўя ў частцы інфармавання насельніцтва і строгая прынцыповая пазіцыя Мінінфарма. Яна заключаецца ў тым, каб ініцыяваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы», — сказаў дэпутат. Заканадаўчыя рычагі для гэтага ёсць, дадаў ён.

«Трэба быць максімальна адкрытымі і аператыўна рэагаваць на любое лжывае паведамленне пра цяжкую сітуацыю ў якім-небудзь рэгіёне ці бальніцы. Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя і Мінінфарма павінна быць галоўнай, курыруючай і вызначальнай. Адзіны спосаб процістаяць фэйкам — даваць інфармацыю як мага больш і аператыўней», — падкрэсліў парламентарый.

3
0.5 / Адказаць
04.04.2020 / 16:39
Мерзалюк наверняка помышляет помереть не от короновируса. Кто знает. кто знает.
6
Дед Мороз / Адказаць
04.04.2020 / 16:41
Правда о реальной ситуации с COVID-19 распространяется сильно быстро и из-за этого он предлагает сажать?! Ну-ну плаксивый юноша....
2
Васіль / Адказаць
04.04.2020 / 16:41
Чуткі патрабуюць самай жорсткай рэакцыі ці замоўчванне дзяржаўнымі СМІ і так званымі "дэпутатамі" патрабуе самай жорсткай рэакцыі?
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру