30 сакавіка ў Мінску пройдзе антыкрызісны форум, арганізатарам якога з’яўляюцца Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС).
Як паведаміў БелаПАН старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, плануецца, што ў форуме возьмуць удзел прыкладна 150 чалавек. Гэта эксперты, лідэры АДС і прадстаўнікі рэгіёнаў.
Арганізатары форуму спадзяюцца, што ў ім возьмуць удзел і прадстаўнікі ўладаў. У прыватнасці, запрашэнні накіраваны кіраўнікам Нацбанка, шэрагу міністэрстваў.
З асноўным дакладам на мерапрыемстве выступіць былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.
Паводле слоў А.Лябедзькі, да абмеркавання будзе прапанавана, у прыватнасці, Антыкрызісная платформа АДС.
0
0
0
0
0
0