04.04.2020 / 20:16

Педагог прапануе абвясціць навучальны год завершаным і залічваць сёлета ва ўніверсітэты без ЦТ 58

Педагог з 40-гадовым стажам, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі сфармуляваў 6 пунктаў, якія трэба неадкладна выканаць у сістэме адукацыі з улікам пандэміі каранавіруса.

Фота Сяргея Гудзіліна

Здароўе і жыццё нашых наймаладзейшых пакаленняў павінна быць аб’ектам асаблівай пільнасці дзяржавы. Упарціцца і не ўводзіць каранцін у школах і ВНУ цяпер — гэта рызыка іх жыццям, якая павялічваецца штодня! Што неабходна зрабіць ва ўмовах, якія склаліся на гэты дзень? Паспрабую выкласці гэта па пунктах.

  1. Прыняць часовы закон «Аб завяршэнні 2019/20 і пачатку 2020/21 навучальнага года ў сувязі з абставінамі, якія склаліся ў сувязі з абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй».
  2. 2019/20 год абвясціць ва ўсіх сярэдніх навучальных установах завершаным з 6 красавіка г. г., а ва ўсіх ВНУ і ССНУ — з 13 красавіка. Неабходную атэстацыю ў сярэдніх школах, гімназіях і ліцэях правесці па выніках трох вучэбных чвэрцяў; у ВНУ і ССНУ зацвердзіць змены ў вучэбных планах, перанесці атэстацыю за другі семестр на першую палову жніўня г. г.; скараціць навучальны год таксама ў каледжах, дзе прафесія засвойваецца на аснове сярэдняй адукацыі.
  3. Скасаваць выпускныя экзамены ў школах (акрамя экзаменаў у парадку экстэрната, якія можна правесці ў другой палове ліпеня г. г.) і Цэнтралізаванае тэставанне.
  4. Замест Цэнтралізаванага тэставання арганізаваць уступныя экзамены ў ВНУ і ССНУ ў першай палове жніўня г. г. на падставе рашэнняў рэктаратаў/адміністрацый; пры вырашэнні пытання аб залічэнні абітурыентаў улічваць таксама сярэдні бал атэстата; залічэнне ў ВНУ і ССНУ правесці ў тэрміны з 17 па 21 жніўня г. г.
  5. Асноўны кантынгент настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў ВНУ, ССНУ і іншых каледжаў/вучэльняў адправіць у аплатны адпачынак на працягу наступнага тыдня; пры неабходнасці падоўжыць гэты адпачынак (з аплатай 75%) да сярэдзіны ліпеня г. г.
  6. Працу дашкольных выхаваўчых устаноў аптымізаваць такім чынам, каб іх наведвалі толькі дзеці тых бацькоў, якія не маюць магчымасці пакідаць дзіця дома.
50
Летов / Адказаць
04.04.2020 / 20:30
На основе аттестатов?)) Отличный Борщ!) Т.е. если я разбираюсь только в физике и математике (на олимпиадеом уровне), а осталтное мне не интересно и там 5-6 баллов, то на физмат пускай идет крэпкий хозяйственник, у которого твердая 7 по всем предметам?)
6
хтосьці / Адказаць
04.04.2020 / 20:35
Выглядае, што пандэмія ў свеце можа цягнуцца каля года, і таму не самыя неадкладныя рэчы, як оффлайнавую адукацыю, перазапускаць мела б сэнс у 2021-м. Ну ці прынамсі мець план аднаўлення пасля працяглага перапынку
13
Дед Мороз / Адказаць
04.04.2020 / 20:41
Поступать по аттестатам - совсем плохая идея. У кого то сам учитель и т.д. Очень большая доля «натянутых» аттестатов.
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру