Па стане на канец дня 4 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 1 млн 201 тысяча чалавек, 64 734 памерлі, вылечыліся 246,6 тысяч. 

За дзень выявілі 84 810 інфіцыраваных (у пятніцу 3 красавіка —101 566, 2 красавіка было 79 864 чалавекі). За дзень памерлі 5 800 чалавек (3 красавіка — 5 714 памерлі, 2 красавіка — 5 979).

У ЗША ўжо 311,6 тысяч заражаных (памерлі за дзень 1 331 чалавек, усяго памерлі 8 452 чалавекі), у Іспаніі — 126 тысяч заражаных (памерлі за дзень 749), у Італіі — 124 тысячы заражаных (памерлі за дзень 681).

Францыя абагнала Кітай па колькасць заражаных — 89 тысяч (учора заразіліся 7 788, памерлі за дзень 1 305 чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0