Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна

Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 12 красавіка.

У той самы дзень праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу. Вялікдзень — 19 красавіка.

Сённяшнія святы супалі з пандэміяй каранавіруса. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў па магчымасці заставацца дома, далучацца да анлайн-трансляцый, а асвячэнне вербачак будзе праводзіцца на адкрытым паветры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0