Амерыканскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) пачаў праводзіць тэсты на антыцелы, каб вызначыць, колькі чалавек заразіліся каранавірусам, уключна з тымі, хто не меў сімптомаў. Пра гэта піша Politico са спасылкай на прадстаўніка CDC.
Гаворка ідзе пра аналізы крыві, каб вызначыць, ці перанёс чалавек COVID-19, выздаравеў ад хваробы і атрымаў імунітэт да паўторнага заражэння.
Тэсты будуць рабіцца сярод грамадзян трох груп: сярод жыхароў рэгіёнаў-ачагоў эпідэміі каранавіруса, у якіх не дыягнаставалі захворванне; сярод жыхароў рэгіёнаў, дзе каранавірус распаўсюджваўся не так моцна; а таксама сярод некаторых груп насельніцтва, у тым ліку медперсаналу.