05.04.2020 / 13:23

Сотні студэнтаў медуніверсітэта зачынілі ў інтэрнаце — там пацвердзілі выпадак каранавіруса 9

Студэнты застануцца на каранціне ў інтэрнаце прынамсі на 14 дзён. Ежу ім перадаюць сваякі. Заняткі будуць праходзіць праз skype і zoom, паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія цяпер знаходзяцца ў інтэрнаце №10 у студэнцкай вёсцы каля станцыі метро «Пятроўшчына». Гэтую інфармацыю таксама пацвярджаюць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

«Раніцай у суботу (4 красавіка) нам паведамілі, што наш факультэт пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне», — сказаў студэнт Ігар (імя зменена), заблакаваны ў інтэрнаце.

Па словах студэнта, ужо раніцай каля інтэрната з'явілася машына хуткай дапамогі.

Людзі ў поўным абмундзіраваньні грузілі чалавека ў капсуле. У нас пацверджаны выпадак каранавіруса», — сказаў Ігар.

Усіх суседзяў па блоку забралі як кантакты першага ўзроўню. Іншым студэнтам проста забаранілі выходзіць з інтэрната. Таксама як персаналу і адміністрацыі.

Выйсці з інтэрната цяпер немагчыма, нават у краму. Ежу студэнтам могуць перадаць сваякі і знаёмыя.

«Пакеты з ежай і запіскамі пакідаюць у тамбуры на першым паверсе, паміж дзвюма шэрагамі дзьвярэй», — сказаў Свабодзе Андрэй, яшчэ адзін студэнт з 10-га інтэрнату.

Паводле яго, з панядзелка 6 красавіка можна будзе замовіць гарачыя стравы, якія прыгатуюць у сталовай і перададуць у ланчбоксе. Салат, другое і гарнір будзе каштаваць 4 рублі. Аплаціць можна будзе пасля сканчэння каранціну.

Па гучнай сувязі пытаюцца, каму патрэбная медыцынская дапамога

Яшчэ раней у 10-м інтэрнаце былі блокі, дзе студэнты знаходзіліся ў самаізаляцыі. Туды зьмяшчалі кантакты 2-га ўзроўню, а таксама студэнтаў, які мелі вострыя рэспіраторныя захворванні.

«Гэта рабілася хутчэй для заспакаення іхных суседзяў па блоку», — кажа Андрэй.

На вахце быў лекар, які правяраў ізаляваных студэнтаў.

«Цяпер па гучнай сувязі абвясцілі: званіце на вахту ці загадчыцы, калі вам блага, прыйдзе лекар і вас праверыць», — кажа Андрэй.

Колькі дакладна студэнтаў знаходзяцца цяпер у інтэрнаце — невядома. Ён разлічаны амаль на тысячу чалавек, але частка студэнтаў выехалі на выходныя.

Таксама праз выяўлены выпадак каранавіруса зачынены інтэрнат БДМУ № 4. Гэта 5-павярховы будынак на вуліцы Лермантава.

Як будуць праходзіць заняткі

Ад 6 красавіка ўсе заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна. Лекцыі ў медыцынскім універсітэце адмянілі раней. Частка выкладчыкаў ужо перайшла на дыстанцыйнае навучанне. Але на мінулым тыдні навучальныя карпусы ўніверсітэта былі адкрытыя і там праходзілі некаторыя заняткі.

«У панядзелак будуць заняткі праз skype і zoom. Некаторыя выкладчыкі просяць сфатаграфаваць аркуш з выкананым заданнем і даслаць фота ў viber», — распавёў адзін са студэнтаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
счётчик Гейгера / Адказаць
05.04.2020 / 13:47
вот последствия "мудрой" политики диктатора по белорусско-шведскому варианту....Выживет сильнейший   !Ау , Марзалюк !
5
Туш / Адказаць
05.04.2020 / 14:18
А можна было яшчэ два тыдні таму распусціць усіх студэнтаў па дамах на дыстанцыйнае навучанне. І не трэба было бы зараз на месцы ствараць нервовую абстаноўку ў інтэрнаце. Але куды там...
49
M.O. / Адказаць
05.04.2020 / 14:34
так сорамна назіраць за вашай рэакцыяй, мужчыны. а кажуць, ахоўники краіны. жах. калі людзі павінны сабрацца, яны толькі галосяць, вось-вось, яшчэ! так, будзе яшчэ доўга ЯШЧЭ. а тым часам ЗША надрукуе яшчэ больш даляраў і мы станем яшчэ бяднейшыя.а дактары ведаюць, куды ідуць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру