Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежую інфармацыю пра распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі COVID-19.
Такім чынам, па стане на 5 красавіка было зафіксавана 562 выпадкі.
— на лячэнні знаходзяцца 502 чалавекі.
— выздаравелі 52 чалавекі.
— памерлі 8 чалавек.
Учора Мінздароўя давала лічбу 440, пазаўчора 351, у сераду — 300. Такім чынам, рост сёння склаў 27,5%, учора — 25%, пазаўчора ён складаў 17%. Гэта прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.