repubblica.it

Колькасць памерлых ад выкліканага новым каранавірусам захворвання і яго ускладненняў у Італіі за суткі вырасла на 525 і з пачатку эпідэміі дасягнула 15 887. Але колькасць смерцяў за суткі стала самай нізкай за два тыдні, паведаміў у нядзелю Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі.

Агульная колькасць інфіцыраваных ў Італіі з пачатку эпідэміі, уключаючы памерлых і вылечаных, склала 128 948. У суботу паведамлялася аб 124 632 інфіцыраваных.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?