Скандал у пракуратуры: двух намеснікаў пракурораў раёнаў Мінска затрымалі і вінавацяць па 328 артыкуле
Двух намеснікаў пракурораў раёнаў Мінска — Ленінскага і Савецкага — затрымалі па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў (артыкул 328 КК).
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе журналіст Арцём Гарбацэвіч.
Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі тры не звязаныя між сабой крыніцы.
Папярэдне, гаворка вядзецца пра намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска Аляксея Ерафеева і намесніка пракурора Ленінскага раёна Яўгена Маісеенку.
У Следчым камітэце сітуацыю пакуль не каментавалі.
Вядома, што інфармацыю пра затрыманне пачалі даводзіць работнікам Следчага камітэта і пракуратуры на службовых нарадах як узор службовага правалу.
Удакладнена:
Раніцай у панядзелак стала вядома, што КДБ распачаў і расследуе крымінальную справу. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры.
Фігурантам інкрымінуецца незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса. Да падазраваным ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яны звольнены з органаў прокуратуры.
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары