05.04.2020 / 22:50

«Лепшыя дні вернуцца»: Лізавета II заклікала брытанцаў да самадысцыпліны і рашучасці 4

Buckingham Palace

Каралева Лізавета II у нядзелю ўвечары ў сваім спецыяльным звароце да нацыі і краін Садружнасці падкрэсліла важнасць самадысцыпліны і рашучасці падчас пандэміі каранавіруса, піша Бі-бі-сі.

Яна адзначыла той боль страты, пакуты і фінансавыя цяжкасці, якія ляглі на плечы брытанцаў у гэты няпросты час, калі парушаны звычайны ход рэчаў.

Каралева таксама выказала ўдзячнасць работнікам Нацыянальнай службы аховы здароўя і іншых ключавых галін і падкрэсліла важную ролю, якую адыгрывае кожны член грамадства.

Яе зварот трансляваўся па тэлебачанні, радыё і сацсетках у 20.00 па брытанскім летнім часе. Ён быў запісаны загадзя.

Каралева сказала: «Я звяртаюся да вас у надзвычай няпросты час. Час, калі парушанае нармальнае жыццё ўсёй нашай краіны: для кагосьці гэта ўжо абярнулася горам, для многіх наступілі фінансавыя цяжкасці, і каласальныя перамены ў звыклым укладзе жыцця закранулі ўсіх нас».

«Я спадзяюся, што ў будучыні ўсе змогуць ганарыцца тым, як мы сустрэлі гэтыя цяжкасці. А тыя, хто прыйдзе пасля нас, скажуць, што гэта пакаленне брытанцаў такое ж моцнае, як і ўсе ранейшыя», — адзначыла каралева.

Рэдкі зварот быў запісана ў Віндзорскім замку, дзе 93-гадовы манарх знаходзіцца ў самаізаляцыі, пры ўдзеле аднаго-адзінага аператара ў ахоўным касцюме; уся здымачная група знаходзілася пры гэтым у суседнім памяшканні. Каралева ў гэтай сувязі ўзгадала пра свой радыёзварот (тады ў якасці прынцэсы) у 1940 годзе, у разгар нацысцкіх бамбаванняў Вялікабрытаніі.

«Мы як дзеці звярнуліся з Віндзора да дзяцей, якіх эвакуявалі з іх дамоў і адправілі [у сельскія раёны] дзеля іх жа бяспекі. Сёння зноў многія перажываюць хваравітае пачуццё расстання з блізкімі. Але і цяпер, як і тады, мы ў глыбіні душы ведаем, што робім правільна», — сказала каралева.

«Хоць нам і раней даводзілася пераадольваць цяжкасці, у гэты раз ёсць адно адрозненне, — заўважыла яна. — У гэты раз мы аб'ядналі намаганні з усімі краінамі на планеце, выкарыстоўваючы вялікія дасягненні навукі і наша прыроднае спачуванне дзеля вылячэння. Мы даможамся поспеху — і гэты поспех будзе належаць кожнаму з нас».

«Мы павінны суцяшацца тым, што хоць нам яшчэ трэба будзе вытрымаць нямала цяжкасцяў, лепшыя дні вернуцца. Мы зноў будзем з нашымі сябрамі, з нашымі сваякамі, мы зноў сустрэнемся», — завяршыла сваю прамову каралева.

Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі Нікалас Уітчэл, рашэнне запісаць падобны зварот з мэтай падтрымаць маральны дух нацыі было прынята падчас кансультацый з канцылярыяй прэм'ер-міністра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
19БНР18 / Адказаць
05.04.2020 / 23:50
кое кому надо было бы поучиться как со своим народом общаться нужно. хотя я опять забылся что-то... у королевы же этикет, воспитание и чувство собственного достоинства есть. куда ей до бывших силовиков.
13
Ром / Адказаць
06.04.2020 / 11:12
Тунеядка...
0
Генэрал Голад / Адказаць
06.04.2020 / 14:34
19БНР18, тык тож КАРАЛЕВА, а не калгаснае быдла. Дарэчы, там жа і НАРОД, а не народец, які абраў сабе калгаснага ха.а. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру