Па стане на канец дня 5 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 1 млн 273 тысячы 712 чалавек, 69 458 памерлі, вылечыліся 262 468.
За дзень выявілі 71 417 інфіцыраваных (у суботу, 4 красавіка — 84 810, пятніцу 3 красавіка —101 566, 2 красавіка было 79 864 чалавекі).
За дзень памерлі 4 736 чалавек (4 красавіка — памерлі 5 800, 3 красавіка — 5 714, 2 красавіка — 5 979).
У ЗША ўжо 336,6 тысяч заражаных (памерлі за дзень 1 165 (4 красавіка было 1 331) чалавек, у Іспаніі — 131,6 тысяч заражаных (памерлі за дзень 694 — 4 красавіка было 749), у Італіі — 128,9 тысячы заражаных (памерлі за дзень 525 — было 681 4 красавіка).
Па колькасці памерлых за дзень пасля ЗША і Іспаніі ідзе Вялікабрытанія (621 чалавек).