06.04.2020 / 09:09

Беларускі «X-Фактар» прыпыняе праслухоўванні да мая

Кастынг беларускага «Х-фактару» прыпыняюць з-за сітуацыі з каранавірусам, але падаць заяўку анлайн яшчэ можна, паведамляюць Мінск-навіны.

Адмяняюцца ўсе праслухоўванні да канца красавіка: 11-12 красавіка ў Брэсце, 18 красавіка ў Баранавічах, 19 красавіка ў Лідзе, 25 красавіка ў Мазыры. Будзе падрыхтаваны новы графік перадкастынгаў.

Таксама ў жыхароў гэтых гарадоў усё яшчэ ёсць шанец трапіць на конкурс. Арганізатары беларускага «Х-фактару» гатовыя прымаць заяўкі праз Viber. Таксама можна размясціць відэа са сваім выступам у Instagram, адзначыўшы акаўнт шоу і пазначыць яго хэштэгамі #XFactor_кастинг_Беларусь #XFactorBelarus.

Галоўная ўмова кастынгу ў рэжыме анлайн — спяваць без музычнага суправаджэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру