У Беларусі будуць выпрацаваны дадатковыя меры стымулявання медыцынскіх работнікаў, заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА.

«Адпаведная сістэма стымулявання ёсць, яна прынята. І тыя дадатковыя даручэнні, якія былі дадзены ўраду кіраўніком дзяржавы, ужо ў стадыі рэалізацыі. І мы, я думаю, выпрацуем дадатковыя меры, звязаныя са стымуляваннем дактароў, якія працуюць на перадавой барацьбы з каранавірусам. І не толькі дактароў, а таксама медсясцёр і іншага персаналу, які задзейнічаны ў гэтым працэсе», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, сітуацыя з каранавірусам у Беларусі абсалютна кантраляваная. «Адразу, як паступіў гэты сігнал, санітарна-эпідэміялагічная служба ў нашай краіне была пераведзена ў павышаную гатоўнасць. Гэта значыць былі своечасова прыняты ўсе меры для таго, каб выявіць крыніцу, як мага хутчэй яе купіраваць і прасачыць кантакты. Уся сістэма нашай аховы здароўя мабілізавана», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0