Следчыя высвятляюць абставіны смерці 17-гадовага пасажыра цягніка Мінск — Брэст, паведаміў Tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

5 красавіка пасажыру цягніка Мінск — Брэст стала дрэнна. На гэта звярнулі ўвагу пасажыры. Падчас прыпынку на станцыі Аранчыцы да яго прыехалі медыкі. На жаль, выратаваць маладога чалавека не ўдалося — хлопец памёр.

Па факце смерці юнака праводзіцца праверка.

«Смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. Каб вызначыць дакладную прычыну смерці, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу», — паведаміў Дзмітрый Іванюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0