president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб эфектыўнасці ўведзеных у краіне каранцінных мер. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

На думку Зяленскага, памяншэнне колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам напрамую звязана з увядзеннем каранціну. Ён падкрэсліў, што без гэтых захадаў Украіна сутыкнулася б з вялікай колькасцю хворых, як гэта адбываецца ў еўрапейскіх краінах.

Украінскі лідар назваў урадавыя меры па супрацьдзеянні каранавірусу своечасовымі і правільнымі.

З 6 красавіка ва Украіне становіцца больш жорсткім каранцін, які раней быў працягнуты да 24 красавіка. У краіне абмежаваны рух людзей па часе знаходжання на вуліцы, забаронены масавыя мерапрыемствы. Украінцы абавязаны знаходзіцца ў грамадскіх месцах у сродках індывідуальнай абароны. За адсутнасць масак грамадзян могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле апошніх звестак, ва Украіне памерлі 38 чалавек з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0