06.04.2020 / 14:39

Японія з 7 красавіка ўвядзе рэжым надзвычайнага становішча на частцы тэрыторыі 1

У Японіі з 7 красавіка будзе дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча з-за эпідэміі каранавіруса, абвясціў кіраўнік японскага ўрада Синдзо Абэ. Пра гэта паведамляе Reuters.

Агенцтва Kyodo удакладняе, што становішча ўвядуць у тых рэгіёнах Японіі, дзе зафіксавана найбольшая колькасць выпадкаў захворвання COVID-19.

Папярэдне, рэжым увядуць на месяц. Людзей заклічуць заставацца дома, а бізнэс — часова спыніць працу, але абавязковым гэта не будзе, сказаў Абэ. Караць за ігнараванне гэтых заклікаў японцаў у большасці выпадкаў не будуць, піша Reuters.

Разам з тым, урад Японіі чакае ўдару па эканоміцы, каб змякчыць яго, чыноўнікі рыхтуюць меры падтрымкі бізнэсу.

У Японіі на 6 красавіка захварэлі 4,5 тысячы чалавек, больш за ўсё тых, хто захварэў — у Токіа (1 033 чалавекі).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Grera / Адказаць
06.04.2020 / 16:03
Пачынаецца другая азіяцкая хваля, японцы ўжо лічылі, што каранавірус перамаглі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру