06.04.2020 / 15:23

Беларусь абмяркоўвае магчымасць імпарту праз Літву 4 танкераў нафты ў месяц 2

Беларусь, якая з пачатку 2020 года імпартуе нафту праз Клайпедскі порт, разглядае магчымасць паставак праз яго па чатыры танкеры нафты ў месяц, сцвярджае літоўскі грузавы чыгуначны аператар LG Cargo (уваходзіць у склад дзяржаўнай кампаніі Lietuvos gelezinkeliai), паведамляе Interfax.by.

Як заявіў BNS кіраўнік LG Cargo Эгідыюс Лазаўскас, для таго, каб прымаць больш танкераў і перавозіць нафту да беларускай мяжы, LG Cargo і аператар партовых тэрміналаў Klaipedos nafta павінны ўнесці змены ў шэраг працэсаў.

«Мы самі былі ў Беларусі і мелі кантакты з БНК («Беларускай нафтавай кампаніяй» — BNS), і яны нават казалі пра магчымасць заказваць па чатыры судны штомесяц. Па гэтай прычыне як нам, так і Klaipedos nafta варта было б рэарганізаваць некаторыя працэсы, але гэта магчыма», — сказаў Лазаўскас.

З пачатку года беларускі бок ужо імпартаваў праз Клайпеду пяць танкераў нафты, аднак у БНК няма дамовы аб пастаянных пастаўках праз Літву.

Лазаўскас адзначае, што з нагоды пагаднення Беларусі і Расіі па нафце з'яўляюцца супярэчлівыя звесткі, але, паводле яго слоў, беларускі бок разумее важнасць дыверсіфікацыі паставак.

«Яны таксама інтэнсіўна закупляюць праз украінскія парты, выкарыстоўваюць нафтаправод. Пакуль незразумела, да чаго мы прыйдзем», — сказаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ladzimir / Адказаць
06.04.2020 / 16:59
Трэба разглядаць и адпрацоваць на доўгатрміновай аснове ўсе дамовы и з Літвой, і Азербайджанам , и Нарвегіяй и іншымі краінамі , якія зацікаўлены и маюць магчымасць паставак нафты  ў нашу краіну!
Зацыклівацца на адной краіне - гэта глупства, калі не болей!!!
1
шлёма / Адказаць
07.04.2020 / 08:37
60% альтернативы, 40% российской нефти.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру