Ні ў жыллёвым фондзе, ні ў сацыяльных аб'ектах, ні ў адміністрацыйных будынках адключаць ацяпленне пакуль не збіраюцца , паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.

«Дакладны прагноз надвор'я пакуль ёсць толькі на два дні, акрамя таго, папярэдне, да выхадных чакаецца, што будзе каля +8 градусаў. Таму пакуль адключэнне ацяплення не плануецца», — растлумачылі ва ўпраўленні.

У мінулым годзе для грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў ацяпляльны сезон у сталіцы завяршыўся 9 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0