81-гадовы мінчук Віктар Бурак памёр 2 красавіка у інфекцыйнай бальніцы. У пасведчанні аб смерці пазначаны код B97.2 — каранавірус.
Цяпер з каранавірусам ляжыць у 10-й бальніцы яго 84-гадовая жонка Валянціна. Onliner.by паразмаўляў з іх унукам Ігарам.
Мужчына расказаў, што дзед адчуў сябе дрэнна пасля вяртання з планавага аздараўлення ў вайсковым шпіталі ў Бараўлянах. Праз некалькі дзён яго забралі з пнеўманіяй у 10-ю бальніцу, адтуль перавялі ў інфекцыйную.
«Пасля ўскрыцця ў моргу сваякам не далі правесці цырымонію развітання. Забралі вопратку, адвезлі ў крэматорый і спалілі — прах пазней аддадуць яго дачцэ», — сказаў унук карэспандэнту Onliner.by.