Міністэрства аховы здароўя сертыфікавала тэст-сістэму для выяўлення каранавіруса, створаную віцебскімі распрацоўшчыкамі, паведаміў Tut.by прадстаўнік кампаніі.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала і дазволіла прымяненне тэст-сістэм, створаных віцебскімі распрацоўшчыкамі, у абыход звыклых працэдур сертыфікацыі, якія могуць займаць некалькі месяцаў. Паскораны допуск да выпуску звязаны з актуальнасцю і запатрабаванасцю падобных тэстаў, адзначылі ў кампаніі.

— Ад заўтра пачнецца вытворчасць. За першы дзень зробім колькасць тэстаў для правядзення тысячы даследаванняў. Далей будзем больш з выхадам на 10 тысяч [даследаванняў] у дзень, — распавёў Tut.by Сяргей Іваноў, кіраўнік савета дырэктараў групы кампаній «Палімерканструкцыя», куды ўваходзіць ТАА «СІВітал».

Кампанія «СІВітал» у канцы сакавіка распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення РНК каранавіруса на аснове ПЦР-даследавання. Яны дазваляюць даведацца вынік на працягу паўтары гадзіны. Як паведамлялі раней прадстаўнікі кампаніі, магутнасці вытворчасці дазволяць праводзіць да 100 тысяч даследаванняў у тыдзень. Выкарыстоўваць тэст-сістэмы па выяўленні каранавіруса будуць прызначаныя Міністэрствам аховы здароўя спецыялізаваныя лабараторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?