Пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе ўрад.

У пералік дадаткова ўнесены кансервы мясныя, кансервы з рыбы, малако сухое, кава, вада пітная (расфасаваная ў ёмістасці), мыла туалетнае цвёрдае, мыла гаспадарчае цвёрдае, запалкі, пракладкі жаночыя гігіенічныя, падгузнікі, туалетная папера, сродкі аховы органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзынфікуючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0