ЗША абвясцілі групоўку рускіх нацыяналістаў тэрарыстычнай арганізацыяй
ЗША ўнеслі ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацый расійскую ультранацыяналістычную групоўку «Рускі імперскі рух», паведамляе Reuters.
Дзярждэпартамент унёс у чорны спіс трох лідараў групы — Станіслава Вараб'ёва, Дзяніса Гарыева і Мікалая Трушчалава.
Сябры «Рускага імперскага руху» лічаць сябе рускімі праваслаўнымі нацыяналістамі. Яны выступаюць за аднаўленне расійскай манархіі і аб'яднанне расейцаў, украінцаў і беларусаў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары