06.04.2020 / 21:44

Чэхія блізкая да пералому ў барацьбе з каранавірусам. Думаюць над змякчэннем каранціну 4

Чэшскі ўрад разглядае магчымасць змякчэння каранціну, які негатыўна адбіваецца на эканоміцы, калі ў найбліжэйшыя дні будзе пацверджана зніжэнне росту колькасці новых выпадкаў COVID-19, піша Reuters.

Гэтая краіна была адной з першых у Еўропе, якая абвясціла надзвычайнае становішча ў сакавіку, устанавіўшы строгія абмежаванні, каб прадухіліць распаўсюд каранавіруса.

У нядзелю зафіксавалі самую нізкую колькасць новых выпадкаў заражэння з 22 сакавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

23
Рэха / Адказаць
06.04.2020 / 21:50
Да начхаць на чэхію,што нам статыстыка па мінскаму раёну за сёння кажа,бо сур'ёзныя чуткі ходзяць
2
Ліцьвін металіст / Адказаць
07.04.2020 / 10:19
Ну што тут скажаш, сьвядомыя хутка перамагаюць, а тыя, хто дурыка ўключаюць: на мінскае мора на шашлыкі ездзіць, карантыны парушаюць, маску не носяць, у хакей гуляюць, водку пʼюць (мяркую, што ў Лукашэнкі залежнасьць, надта часта ўзгадвае пра алкаголь), то тыя доўга будуць пакутваць ад гэтай заразы.
1
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
07.04.2020 / 10:59
Аўстрыя ўжо зьмякчае карантын. З чатырнаццатага красавіка адчыняюцца малыя, гаспадарчыя й садовыя крамы. Ў траўні заплянавана адчыніць рэстарацыі й цырульні. Жыцьцё ідзе далей.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру