06.04.2020 / 22:25

Стан Борыса Джонсана пагоршаў. Яго перавялі ў рэанімацыю 20

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, у якога выявілі каранавірус, быў пераведзены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Пра гэта паведамляе BBC.

Як паведамляецца, стан здароўя прэм'ер-міністра пагоршыўся ў апошнія гадзіны, пасля чаго дактары вырашылі перамясціць яго бліжэй да апаратаў штучнага дыхання.

Па яго просьбе, замяшчаць яго на прэм'ерскай пасадзе будзе міністр замежных спраў Дамінік Рааб.

Сімптомы каранавіруса захоўваліся праз дзесяць дзён пасля таго, як тэст даў станоўчы вынік. Прэм'ер-міністру зрабілі кіслародную тэрапію, калі ён паступіў у бальніцу ў Лондане. Шпіталізацыя не была тэрміновай: у бальніцу Святога Томаса палітыка адправілі для меры засцярогі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
Не профпригоден / Адказаць
06.04.2020 / 22:40
Здоровья и скорейшего выздоровления британскому премьеру.
22
БРСМ / Адказаць
06.04.2020 / 22:41
Смерць першай ВІП-персоны прымусіць чалавецтва яшчэ больш сур'ёзна паставіцца да пандэміі каранавіруса. Шкада толькі, калі гэтай персонай стане Борыс Джонсан. Ёсць больш годныя кандыдатуры...
17
Туш / Адказаць
06.04.2020 / 22:45
Можа цяпер Рагоравіч заварушыцца. Іншыя для яго цьфу, а вось сусветныя лідары, роўныя яму, як ён лічыць, брыгадзіру, справа іншая.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру