Сёння ў Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш чым 20 тысяч даследаванняў. Пра гэта паведаміла сёння ў эфіры БТ-1 намесніца дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.

«Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі робіць каля 700 тэстаў за дзень. Цяпер у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый», — сказала Аліна Дроніна.

У лабараторыі РНПЦ выкарыстоўваюцца толькі тэст-сістэмы айчыннай вытворчасці — распрацоўка спецыялістаў, вучоных цэнтра. У цэлым у краіне выкарыстоўваюцца некалькі тэст-сістэм, частка з іх паступіла па лініі гуманітарнай дапамогі з Кітая, Расіі, частка — беларускай вытворчасці.

Ад моманту паступлення матэрыялу ў лабараторыю да таго, як лекар аб'яўляе вынік, праходзіць каля 6 гадзін. Але калі загрузка высокая, адначасова робіцца вялікая колькасць даследаванняў, працэдура расцягваецца да сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0