Свет

У Кітаі ўпершыню ад студзеня не зарэгістравалі ніводнай смерці ад каранавіруса

У мацерыковай частцы Кітая ўпершыню са студзеня за суткі ніхто не памёр ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паводле Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя КНР. Заразіліся ў краіне за дзень 32 чалавекі, пры гэтым усе новыя выпадкі аказаліся завазнымі, піша rbc.ru.

Усяго з пачатку эпідэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць тых, хто заразіўся ў Кітаі, складае больш за 81,7 тыс. чалавек, памерлі ад ускладненняў, выкліканых каранавірусам, звыш 3,3 тыс. Большая частка інфікаваных — больш за 77 тыс. чалавек — пры гэтым адужала, і па гэтым паказчыку Кітай працягвае лідзіраваць.

Зараз у краіне застаецца 1242 інфікаваныя.

У Дзяржкамітэце па пытаннях аховы здароўя КНР кажуць, што Кітаю ўдалося спыніць распаўсюд каранавіруса, але ў краіне магчымы новы віток барацьбы з COVID-19, паколькі лік завозных выпадкаў расце.

У канцы сакавіка ў кітайскім горадзе Ухань, з якога пачалося пашырэнне каранавіруса, часткова аднавіла працу метро, ​​якое з-за каранціну было зачынена два месяцы. Пазней у правінцыі Хубэй, адміністрацыйным цэнтрам якой з'яўляецца Ухань, аднавілі ўнутраныя авіязносіны. Зноў адкрыліся ўсе аэрапорты, акрамя міжнароднага аэрапорта Цянхэ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню37

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць