Цэны на нафту выраслі пасля паведамленняў аб экстранай сустрэчы міністраў энергетыкі краін G20, запланаванай, па словах крыніц Bloomberg, на 10 красавіка. Яна стане альтэрнатывай пасяджэнню АПЕК+, калі тое ізноў будзе перанесена, піша rbc.ru.
Цана чэрвеньскага ф'ючарса на нафту маркі Brent вырасла на 2,93%, да $34,02 за бараль на лонданскай біржы ICE. Цана майскага ф'ючарса нафты WTI знаходзіцца на адзнацы $27,02, паказваючы рост 3,6%.
Напярэдадні цана нафты маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года знізілася на 8,3%, упаўшы ніжэй за $31 за бараль, а цана майскага ф'ючарса WTI ўпала на 9%, да $26 за бараль.