07.04.2020 / 09:36

Золатавалютныя рэзервы знізіліся за сакавік на 1 мільярд даляраў 6

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі 7 786,5 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце). За сакавік ЗВР знізіліся на 1 млрд 18,4 млн. даляраў (11,6%) пасля зніжэння ў лютым на 438,2 млн. даляраў (на 4,7%), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Зніжэнне абумоўлена продажам Нацбанкам замежнай валюты на біржы, а таксама планавым пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму 226,5 млн. даляраў.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама паступленне сродкаў ад продажу аблігацый Міністэрства фінансаў, намінiраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў.

У снежні 2019 года ЗВР складалі 9,4 млрд даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
хтосьці / Адказаць
07.04.2020 / 10:09
"Зніжэнне абумоўлена продажам Нацбанкам замежнай валюты на біржы"
Нат не саромеюцца прызнацца, што ізноў трымаюць курс рукамі (хоць тое і было ўжо відавочна).
І на колькі яшчэ такіх месяцаў хопіць валютных рэзерваў, пакуль давядзецца распрадаваць прыхаванае на чорны дзень?
4
d_freeman / Адказаць
07.04.2020 / 10:37
начало конца луканомики?
2
Василиса / Адказаць
07.04.2020 / 11:37
230 мильенау на пагашэнне даугоу. А астатак ад мильярда куды, у кубышку за межы?" Падтрымка" курсу -гэта прыкрыцце вываду капитала з-пад кантролю Минфинса. Ци не , паважаныя эканамисты- финансисты?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру