У сувязі са складаным пажаранебяспечным становішчам у Беларусі ўведзены першыя абмежаванні на наведванне лясоў. Абмежаванні ўведзеныя на тэрыторыі Мазырскага і Столінскага раёнаў.
«У рэгіёнах склаўся IV клас пажарнай небяспекі: стаіць гарачае, сухое надвор'е, адсутнічаюць ападкі, пажар можа здарыцца ад любой іскры», — праінфармавала sb.by прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Дакучаева. У наступныя дні абмежавальныя меры могуць быць уведзеныя і ў іншых рэгіёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Каментары