Эканоміка1818

Лукашэнка назваў задачай Беларусі незалежнасць «ад нафтавых гульняў»

Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, патрабуюць прыняцця самых аператыўных мер. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка, 7 красавіка 2020 года. Скрыншот з відэа.

«Як кажуць у народзе, з колаў. Часу на перапіскі, развагі і ўзгадненні практычна няма», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся актуальным станам спраў у нафтаперапрацоўчым комплексе краіны, у прыватнасці загрузкай магутнасцяў, паказчыкамі эфектыўнасці за справаздачны перыяд. «Мы не аднойчы звярталіся ў гэтым годзе і ў канцы мінулага года да гэтых праблемаў. Пры ўсіх праблемах больш-менш нам удалося стрымаць працэсы ў галіне нафтаперапрацоўкі. Але вірусная праблематыка і каронапсіхоз, вядома ж, ускладнілі сітуацыю», — адзначыў ён.

«Хацеў бы больш падрабязна спыніцца на перспектывах. Нафтавы рынак ліхаманіць, і празмерна. А яго кан'юнктура абсалютна непрагназавальная. Валацільнасць шалёная. Тым не менш, задача такіх краін, як наша, — быць гатовымі да любога развіцця падзей. А лепш, як я ўжо казаў, — у найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў буйных дзяржаў», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэтыя дзяржавы зараз ужо нават не хаваюць, у якія гульні гуляюць і якія мэты ставяць. «Яны ўжо наўпрост пачынаюць казаць і гуляць на павышэнне цэнаў на нафту. У наяўнасці картэльная змова, — сказаў ён. — Ідуць вось гэтыя ігрышчы. Але, на жаль, на ўсё гэта мы паўплываць не можам. Нават гэтая пандэмія і псіхоз на іх ніяк не ўплываюць. Таму вочы ва ўсіх «пазелянелі», калі яны адчулі падзенне даходаў».

«Чым больш апораў мы створым для нашай эканомікі, тым больш устойлівым будзе грамадства і незалежнай наша палітыка», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка мяркуе, што пакуль у гэтых адносінах зроблена недастаткова. Праблемы, якія павінны вырашацца паміж суб'ектамі гаспадарання ў рамках нармальных дамоўных адносін (максімум — з удзелам канцэрна «Белнафтахім»), прыходзіцца разглядаць на самым высокім узроўні. «Гэта значыць, што пры ўзнікненні цяжкасцяў у поўнай меры не задзейнічаюцца эканоміка-вытворчы, дыпламатычны і юрыдычны патэнцыялы краіны. Калі пытанне важнае і экстраннае, то і напружвацца павінны не адзін-два чалавекі, а ўся вертыкаль улады. Невырашальных праблем тут няма і ў прынцыпе быць не можа», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандра Лукашэнку таксама цікавілі пытанні аб тым, якія дасягнуты дамоўленасці па пастаўках нафты на бягучы месяц, што праглядаецца да канца года і наколькі жорсткія гэтыя планы. «У самы бліжэйшы час нам трэба адысці ад пастаянных спрэчак, высвятленняў і стану вечнай нявызначанасці», - сказаў ён.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць