grsu.by

grsu.by

Тэхнапарк Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы прыступіў да выпуску ахоўных экранаў для медыкаў, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале.

Для Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ гэта сацыяльны праект: універсальныя ахоўныя экраны рэалізуюцца па сабекошце. Экраны вырабляюцца з высакаякаснага беларускага пластыку.

У гэты момант усе чатыры 3D-прынтары тэхнапарка выкарыстоўваюцца выключна для таго, каб дапамагчы забяспечыць медыцынскую галіну рэгіёну неабходнымі ахоўнымі сродкамі. На іх адліваюцца элементы мацавання. Сам экран вырабляецца па тэхналогіі лазернай рэзкі. Задзейнічаны ў гэтай працы і студэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0