Грамадства1010

За тры месяцы гэтага года ад пнеўманіі памерлі 254 чалавекі

Агульная смяротнасць у Беларусі за першы квартал бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га знізілася на 4%, а ад пнеўманіі — на 9%. Адпаведную статыстыку сёння на нарадзе ў Мінску агучыў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Пры гэтым у студзені — сакавіку 2020 года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі 18,5 тыс. чалавек, ад анкалогіі — амаль 5 тыс. Ад пнеўманіі за 3 месяцы гэтага года памерлі 254 чалавекі.

«У нас не проста хварэюць цяпер ад віруса, але і псіхоз жа. І ўсё адно падзенне (смяротных выпадкаў) амаль на 9% толькі ад пнеўманіі. А цяпер гэта наша галоўная праблема», — адзначыў ён.

Ён таксама агучыў інфармацыю, што за перыяд з 1 студзеня па 5 красавіка года ў Беларусі з-за знешніх прычын загінулі 860 чалавек — на 15 чалавек менш, чым у 2019 годзе. «Нагадаю: ад пнеўманіі — 254», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што з названай колькасці каля 400 чалавек загінулі ў выніку самагубстваў, 85 — забойстваў, на пажарах загінулі 206 чалавек, у ДТЗ — 107. «У сярэднім па рэспубліцы па ўказаных вышэй прычынах за тыдзень гінуць 60-70 чалавек. З 30 сакавіка па 5 красавіка — амаль 70 чалавек. А ад каранавіруса — 13», — прывёў лічбы кіраўнік краіны.

«Я гэта да таго кажу, што не забывайце, што акрамя каранавіруса, пнеўманій у нас ёсць і іншыя хваробы. Гэта не значыць, што трэба аслабіць працу па гэтай галоўнай сусветнай праблеме. Не. Мы вызначыліся, як ніколі аб'ядналіся ў гэтай барацьбе і павінны выстаяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць