Фота Юліі Дарашкевіч
Яшчэ сёння ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях будзе мокры снег i дождж, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Ужо ў выхадныя на большай частцы тэрыторыi Беларусi будуць iсцi выключна дажджы.
Тэмпература сёння ўдзень 1—7 цяпла. Істотна цяплець пачне ў суботу, калi ўначы будзе ўжо ад мiнус 4 да плюс 2, удзень — 2—9 цяпла, у Брэсцкай вобласцi да плюс 11.Уначы на нядзелю тэмпература павялiчыцца да 0—плюс 6, удзень будзе трымацца ад 4 цяпла па поўначы да плюс 13 на поўднi Беларусi.
У першыя днi наступнага тыдня ў многiх раёнах зноў чакаецца дождж. Тэмпература ўначы ад мiнус 3 да плюс 5, удзень — 3—8 цяпла, па поўднi да плюс 10—11.
Сiноптыкi ўпэўнены, што стабiльнае сапраўды цёплае надвор’е ўсталюецца на тэрыторыi Беларусi толькi ў першыя днi красавiка.
0
0
0
0
0
0