07.04.2020 / 13:42

У дырэктаркі школы з Барысаўскага раёна пасля адпачынку ў «Пралесцы» выявілі каранавірус  5

Марына Сіўчык — дырэктарка сярэдняй школы ў вёсцы Вялікая Ўхалода Барысаўскага раёну. Цяпер яна знаходзіцца ў барысаўскім шпіталі з COVID-19. Жанчына кажа, што адчувае сябе лепш, чым у першыя дні, калі яе паклалі ў шпіталь і тэст пацьвердзіў у яе наяўнасьць каранавірусу. Марына Сіўчык расказала «Радыё Свабода», як яна падхапіла небясьпечную хваробу.

«21 сакавіка прыехала на адпачынак у санаторый «Пралеска» пад Менскам. Вядома, калі б тады цяперашні розум, дык увогуле адмовілася б ад пуцёўкі, але хацелася падправіць здароўе. Прабыла там 9 дзён, зьехала раней, але гэтага хапіла, каб падчапіць», — расказала Марына Сіўчык.

Марына Сіўчык пакінула санаторый, калі яшчэ добра сябе адчувала. Прычынай ад’езду стала папярэджаньне адміністрацыі санаторыя, што там «карціна ўжо непрыгожая», пасьля чаго санаторый сталі пакідаць людзі. Празь дзень па вяртаньні дамоў адчула, што забалела горла, але спачатку не турбавалася.

«У мяне былі сымптомы маёй звычайнай прастуды. Была спакойная, бо напярэдадні пасьля гарачай гарбаты зьела марозіва, а гэта для мяне атамная бомба. Толькі боль у горле не праходзіў, і тады я ня стала цягнуць, а зьвярнулася ў «хуткую», каб мяне праверылі. Думала да апошняга, што ўсё ж пранясе, але не атрымалася. І мая парада цяпер усім, хто адчуе нейкія прыкметы захворваньня: не цягніце, адразу зьвяртайцеся да лекараў. Каб не было, што вы ходзіце на працу ў дрэнным стане, а потым высьветліцца, што вы хворыя. Кожны адказвае за сябе сам. Уключайце галаву».

Марына вельмі ўдзячная дактарам барысаўскага шпіталя за дапамогу.

«У палаце нас дзьве са станоўчым тэстам, але колькі ўсяго ў шпіталі такіх, як я, не магу сказаць. Ёсьць сярэдняй цяжкасьці, ёсьць цяжкія. Ведаю, што сюды прывозілі хворую і з нашага санаторыя, ёсьць з розных месцаў. Але ня ўсё так жахліва, як пішуць на некаторых каналах. Тут усё строга апрацоўваецца, усе мэдыкі толькі ў спэцыяльным адзеньні, мы тут цалкам закрытыя. Да ўсіх увага, і ўсё пільнуецца», — расказала Марына Сіўчык.

Паводле жанчыны, яе сыны, зь якімі яна кантактавала да шпіталя, здалі тэсты, і каранавірус у іх не выяўлены.

У Вялікаўхалодскай сярэдняй школе, дзе Марына Сіўчык працуе, вучацца больш за 100 дзяцей. Паводле дырэктаркі, яе хвароба ніяк не адбілася на эпідэміялягічнай сытуацыі ў школе, бо ані дня ў школе пасьля вяртаньня з санаторыя яна не была.

«Раней у школе правялі ўсе патрэбныя санітарныя работы. Дэзынфэкцыю ў школе зрабілі, яшчэ як толькі першыя зьвесткі зьявіліся пра небясьпеку. Школа забясьпечана антысэптыкамі, зь дзеткамі праводзяцца заняткі, як трэба сябе паводзіць», — запэўніла Марына Сіўчык.

У Вялікаўхалодскай школе карэспандэнту «Свабоды» пацьвердзілі, што дырэктарка знаходзіцца ў шпіталі, але адмовіліся расказваць пра сытуацыю ў школе. Ня стаў размаўляць з журналістам і намесьнік начальнік Барысаўскага раённага аддзелу адукацыі Сяргей Гарэлік.

6 красавіка стала вядома пра сьмерць мужчыны, які з 5 па 21 сакавіка адпачываў у санаторыі «Пралеска» пад Менскам.

Чытайце:

«А мы працягвалі прымаць адпачываючых». У інфекцыёнцы памёр супрацоўнік санаторыя «Пралеска» ў Ждановічах 

Трывожныя навіны з санаторыя «Пралеска»: каранавірус выявілі ў некаторых адпачывальнікаў. Усе яны пажылыя

У Мінску памёр яшчэ адзін пацыент з каранавірусам: ён адпачываў у «Пралесцы»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жвір / Адказаць
07.04.2020 / 15:41
Niaūžo Zdraūnica pracuje ???
3
Джанни Родари / Адказаць
07.04.2020 / 15:58
Корона элиту косит... Кто в августе голоса считать будет...
1
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
07.04.2020 / 18:22
Сегодня не все, но многие санатории предлагают скидки. Наверно по тому что 90% отдыхающих были русские. В основном пенсионеры. Граница на "замке". Возможно санатории пустуют. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру