Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць зрабіць усё для выратавання жыццяў людзей, у тым ліку пацыентаў з каранавірусам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

«Кожны павінен займацца сваёй справай. Без панікі, спакойна і прыгожа. Мы павінны з вамі перамагчы прыгожа, мы павінны выратаваць людзей годна. Чалавек не павінен думаць, што (калі) ён туды трапіў з гэтым вірусам, то ён — смяротнік. Не. Усіх выратуем, каго толькі можна. І мы для гэтага павінны зрабіць усё», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0