07.04.2020 / 16:25

Афіцыйная статыстыка: у Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавіруса 8

Па стане на 7 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавіруса, паведамляе Мінздароўя.

Шпіталізаваныя 794 чалавекі, 54 выпісаныя, 13 памерлі.

На базе БелТА запрацаваў сайт з інфармацыяй пра каранавірус. На ім прыведзеныя звесткі па рэгіёнах.

  • Мінск: 497 шпіталізаваныя, 25 выпісаныя, 5 памерлі
  • Мінская вобласць: 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
  • Віцебская вобласць: 143 шпіталізаваныя, 27 выпісаныя, 5 памерлі
  • Магілёўская вобласць: 18 шпіталізаваныя,
  • Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны
  • Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваныя
  • Гродзенская вобласць: 10 шпіталізаваныя.

Праведзена 43 тысячы тэстаў.

Па стане на панядзелак было зафіксавана 700 выпадкаў, такім чынам, прырост за суткі склаў 161 чалавек, або 23%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
циник / Адказаць
07.04.2020 / 16:50
уражэнец пас. Копысь гр.н А.Р.Лукашэнка: "у нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма»
Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны."

25% прырост штодзень. пры такiм далейшым прыросце i далейшым бяздзеяннi, колькасць заражаных можа скласцi жахлiвую лiчбу, а загiнулых тысячi . 
для даведкi:
Италия:
28 февраля - 889 случаев. 21 - смерть
28 марта - 92472 случаев 10000 - смертей 
29
шлёма / Адказаць
07.04.2020 / 17:02
Наверное, уже правдивая информация поперла. Главное, чтоб смертей не было. А то что заболели и выздоровели, хорошо, иммунитет вырабьотался против этого вируса.
2
Ваўкалак / Адказаць
07.04.2020 / 17:10
І самае сумнае, што ў нас, у параўнанні з той жа Італіяй, быў цэлы месяц. Цяпер нас чакае цяжкая вясна.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру